Семінар па медыяпісьменнасці ў Мінску

Цэнтр шведскiх даследванняў у Мінску запрашае на семiнар па медыяпiсьменнасцi, які адбудзецца 31 кастрычніка 2014 года. Лектары Ёран Андэрсан i Вольга Валле (iнстытут FOJO)  падзеляцца сакрэтамi выжывання ў сённяшняй медыйна насычанай прасторы.

На семінар запрашаюцца студэнты мінскіх вышэйшых навучальных устаноў. Удзел у семінары бясплатны. Працоўная мова - англійская.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў семінару ажыццяўляецца да 27 кастрычніка 2014 года праз е-мэйл: sagatiden@gmail.com, альбо па тэл.: (029) 775 46 79.

Паводле Adukacyja.info.