Семінар: Новыя медыя для недзяржаўных арганізацый (Мінск)

Ініцыятыва "New Group Media" у межах "New Media Lab" 12-14 снежня 2014 года у Мінску ладзіць трэнінг "Новыя медыя для НДА". Мэта трэнінгу - пашырэнне лічбавай прысутнасці НДА Беларусі праз прадстаўленне арганізацыяў і іх дзейнасці ў медыяпрасторы для інфармавання мэтавых групаў і шырокай супольнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, зацікаўленая ў прамоўцыі сваёй арганізацыі і пашырэнні ўплыву на мэтавыя групы.

Тэмы трэнінгу:

  1. Што такое "новыя медыя"?
  2. Стварэнне медыя-кантэнту.
  3. Прамоўцыя створанага кантэнту.

Падчас трэнінгу ўдзельнікам неабходна мець медыяматэрыялы пра сваю арганізацыю. Навучэнцы павінны быць падрыхтаваныя да стварэння медыякантэнту на працягу месяца пасля заканчэння трэнінгу. Чакаецца, што ўдзельнікі курсу пасля навучання створаць прэзентацыю сваёй арганізацыі.

Арганізатары пакрываюць пражыванне, праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Працоўныя мовы трэнінгу - руская і беларуская. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 23:59 30 лістапада 2014 года. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл: info.newgroupmedia@gmail.com.

 

Паводле Ampby.org.