Семінар-майстэрня: Культура як сродак сацыяльнай трасфармацыі

Міжнародны кансорцыюм "ЕўраБеларусь" запрашае актывістаў і лідараў беларускіх культурніцкіх арганізацый, ініцыятыў і праектаў  паўдзельнічаць  у адмысловым выязным семінары-майстэрні "Культура як сродак сацыяльнай трансфармацыі: інавацыі і невыкарыстаныя магчымасці" (14-16 жніўня 2015 года, база пад Мінскам).

Асноўныя тэмы, якія плануецца закрануць у межах семінара-майстэрні:
- запатрабаваныя і сензітыўныя зоны беларускага соцыюма для працы з культурнымі тэматызмамі (культурная разнастайнасць, доступ да аўдыторыі, ахова і ревіталізація культурнай спадчыны i iншыя),
- роля і месца культуры ў агульных працэсах трансфармацыі грамадства і грамадзянскай супольнасці,
- выкарыстанне Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння i iншых мiжнародных механiзмаў у якасці сродкаў грамадскага кантролю і адвакатыўнага ўплыву на палітыку ў сферы культуры,
- актуальныя інавацыйныя сродкі дзейнасці культурніцкіх ініцыятыў, якія могуць быць запатрабаваныя і эфектыўныя ў беларускай сацыяльна-культурна-палітычнай прасторы,
- магчымасці распаўсюду інфармацыі і выхаду на шырокія мэтавыя групы,
- праектнае планаванне і праектны мэнэджмент для суб’ектаў сферы культуры.

У межах мерапрыемстваў будуць ладзіцца майстар-класы, экспертныя сустрэчы і дыскусіі з выбітнымі прадстаўнікамі грамадскага сектару і культурніцкай сферы ў Беларусі.
У выніку ўдзельнікі семінара-майстэрні:
- прадставяць свае ідэі і бачанне патрэбаў і магчымасцей рэформ і дзеянняў у сферы і сродкамі культуры на карысць беларускага грамадства,
- распрацуюць папярэднія ідэі праектаў і абмяркуюць іх з адпаведнымі экспертамі,
- больш глыбока азнаёмяцца і засвояць магчымасці Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння і рэгулярнага маніторынгу яе выканання,
- разбудуюць уласную сетку прафесійных кантактаў з арганізацыямі і экспертамі, што працуюць у разнастайных полісі-зонах беларускай культурніцкай прасторы.

Колькасць месцаў абмежаваная. Арганізатары забяспечваюць асноўныя выдаткі ўдзельнікаў: пражыванне, харчаванне, праезд). Жадаючым паўдзельнічаць неабходна да 3 жніўня 2015 года даслаць запоўненую анкету-заяўку на электронны адрас: eurobelkultura@gmail.com. Спамаваць анкету.
Інфармацыя пра семінар-майстэрню таксама даступная на гэтым сайце.