Семінар "Human Integrity" па тэме талерантнасці (Мінск)

Моладзевая праваабарончая група "Беларусь" 9 лістапада 2015 года пры падрымцы еўрапейскай арганізацыі "United" ладзіць у Мінску семінар "Human Integrity".

На семінары будуць разгледжаны пытанні супрацьстаяння сучасным формам фашызму, а таксама абмеркаваны праблемы талерантнасці ў грамадстве.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анлайн-анкету.

 

Пачатак мерапрыемства - а 19-й гадзіне.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца па 7 лістапада.

Інфармацыя пра месца правядзення семінара дасылаецца пасля падачы заяўкі.

 

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: belmpd@gmail.com.

Больш падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Belmpd.info