Саюз беларускіх пісьменнікаў: Літаратурны конкурс Экслібрыс

Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск) ладзіць літаратурны конкурс імя Антона Луцкевіча "Экслібрыс". Да ўдзелу запрашаюцца літаратурныя крытыкі і даследчыкі ва ўзросце да 35 год.

Конкурс тэматычна прысвечаны беларускай літаратуры 21-га стагоддзя (з 2000-га года па нашыя дні).

Намінацыі конкурсу:

1) "Літаратурная крытыка" (водгукі, рэцэнзіі,  эсэ, нарысы, г.д.);

2) "Літаратуразнаўства" (агляды, навуковыя артыкулы).

Кандыдаты мусяць даслаць свае аўтарскія тэксты да 1-га верасня 2016 года на е-мэйл: sbp@lit-bel.org (з тэмай ліста "Экслібрыс"). У лісце неабходна пазначыць: імя, прозвішча, дату нарадзінаў, нумар кантактнага тэлефона, адрэсу сваёй сеціўнай пошты.

 

Паводле Lit-Bel.org.