Рыжская канферэнцыя - Форум для будучых лідараў 2016 (Латвія)

27-29 кастрычніка ў Рызе (Латвія) пройдзе Форум для будучых лідараў 2016.

На мерапрыемства запрашаюцца таленавітыя дыпламаты, журналісты, палітыкі, дзяржслужбоўцы ва ўзросце 18-30 год, якія маюць інтарэс да знейшняй палітыкі і праблем бяспекі. Вітаецца свабоднае валоданне ангельскай мовай.

У праграме форуму - дыскусіі і воркшопы. Удзельнікі маюць магчымасць абмеркаваць ключавыя рэгіянальныя праблемы ў знешняй палітыцы, абароне, палітыцы бяспекі (трансатлантычная абарона; выклікі ў эканоміцы і бяспецы, якія стаяць перад Еўразвязам ды НАТА; прыярытэты "Ўсходняга партнёрства"; зносіны з Расіяй; змены ўплыву і эвалюцыя адносін Еўразвязу; інш.). Запрашаюцца кандыдаты з усяго свету.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету, а таксама даслаць ліст з выкананым творчым заданнем на е-мэйл: peteris@lato.lv.

Творчае заданне

Кандыдаты мусяць распавесці свае думкі па тэме "Самыя вялікія пагрозы бяспекі для НАТА ў 21-м стагоддзі".

Выканаць творчае заданне можна ў наступных формах:

  • тэкст - 1 старонка Word;
  • слайд-шоў - 10 слайдаў Power point;
  • відэа - максімум 3 хвіліны;
  • любы крэатыўны фармат, што пасуе.

Дэдлайн - 28 жніўня 2016 года. Дадатковая інфармацыя - тут.

 

Паводле YouthOp.com.