Ровар для мэтаў устойлівага развіцця: Вандроўка ў ландшафтным заказніку Налібокскі

21 верасня 2016 года Праграма развіцця ААН у Беларусі, Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі ладзяць вандроўку "Bike 4 SDGs" (Ровар для мэтаў устойлівага развіцця).

Вандроўка пройдзе ў ландшафтным заказніку "Налібокскі" і ўключае роварны і байдарачны маршруты.

Арганізатары набіраюць валанцёраў.

У абавязкі валанцёраў уваходзіць дапамога па арганізацыі мерапрыемства, сувязях з грамадскасцю і івэнт-менеджменце:

- рэгістрацыя ўдзельнікаў;

- распаўсюд прома-прадукцыі;

- дапамога па арганізацыі харчавання ўдзельнікаў;

- удзел у пагрузцы/разгрузцы ровараў;

- інш.

Патрабаванні да кандыдатаў: быць студэнтам; свабодна валодаць ангельскай, беларускай і рускай мовай; мець добрыя камунікацыйныя навыкі; быць пунктуальным, інш. Вітаецца досвед удзелу ў падобных мерапрыемствах. Студэнты мусяць самастойна паклапаціцца пра дазвол адсутнічаць на занятках ва ўніверсітэце падчас мерапрыемства.

Набор валанцёраў ідзе да 31 жніўня 2016 года. Даведкі праз е-мэйл: anastasia.sheljuto@undp.org. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле BY.UNDP.org.