RFE/RL: Стыпендыя імя Вацлава Гаўла (Прага)

Радыё Свабодная Еўропа / Радыё "Свабода" сумесна з МЗС Чэхіі пры падтрымцы дабрачыннага фонду Вацлава Гаўла і Дагмар Гаўлавай "VIZE 97", а таксама фундацыі "Prague Freedom" прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе (Чэхія).

Стыпендыя імя Вацлава Гаўла прызначана для журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі. Мэта стыпендыяльнай праграмы - падтрымка памкненняў журналістаў з краін, у якіх не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.

Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе (Чэхія) - з 1 лістапада 2016 па 30 чэрвеня 2017 года.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д.

Удзельнікі 8-месячнай стажыроўкі мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай. Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на вандроўку ў Прагу (у абодва бакі).

Кандыдаты мусяць даслаць ліст (заяўку), які ўключае:

- персанальныя звесткі;

- асабістую заяву;

- узоры працы;

- 2 рэкамендацыйныя лісты;

- CV;

- "Ліст да Вацлава Гаўла";

- копію сертыфіката-пацверджання пра валоданне ангельскай мовай (пажадана).

Заяўку неабходна адправіць на е-мэйл: HavelFellowship@rferl.org. Падрабязнасці - тут.

Дэдлайн - 6 чэрвеня 2016 года.

 

Паводле Edu-Active.com.