RFE/RL: Конкурс на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гаўла

"Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода" (RFE/RL) абвяшчае конкурс журналісцкіх стыпендый імя Вацлава Гаўла на 2015-2016 акадэмічны год.

Прыняць удзел у адукацыйнай праграме могуць журналісты з Беларусі, Украіны, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы. Стыпендыяты пройдуць стажыроўку ў галоўным офісе RFE/RL у Празе (Чэхія) з 1 лістапада 2015 па 30 чэрвеня 2016 года.

Мэта стыпендыі - падтрымка перспектыўных журналістаў з краінаў, дзе існуюць праблемы з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі, прасоўванне плюралізму.

Кандыдаты мусяць падаць заяўку, якая складаецца з наступных дакументаў:

  • матывацыйны ліст,
  • узоры працы,
  • 2 рэкамендацыйныя лісты,
  • CV,
  • "Ліст да Вацлава Гаўла",
  • копія сертыфікату пра веданне ангельскай мовы (неабавязкова).

Дэдлайн - 31 траўня 2015 года. Заяўку неабходна даслаць на е-мэйл: HavelFellowship@rferl.org.

Стыпендыя імя Вацлава Гаўла ёсць супольнай ініцыятывай RFE/RL і Міністэрства замежных спраў Чэхіі пры падтрымцы дабрачыннага фонду Вацлава Гаўла і Дагмар Гаўлавай "VIZE 97", а таксама фундацыі "Prague Freedom".

 

Паводле RFERL.org.