Рэзідэнцыя для творцаў у Маастрыхце, Нідэрланды

Акадэмія імя Ван Эйка (Маастрыхт, Нідэрланды) запрашае мастакоў, дызайнераў, фатографаў, архітэктараў, пісьменнікаў, філосафаў і мастацкіх куратараў у творчую рэзідэнцыю працягам ад 4 месяцаў да 1 года. Удзельнікам прадастаўляецца час і прастора, для таго каб развіваць свае таленты і творчыя праекты.

Рэзідэнцыя арганізавана для тых творцаў, якія адчуваюць неабходнасць падняць асабістую працу на новы ўзровень; жадаюць эксперыментаваць і даследаваць. Акадэмія імя Ван Эйка дае магчымасць творчай працы ў адмысловых добрых умовах, а таксама прапануе сустрэць мастакоў, дызайнераў, куратараў і іншых творцаў з усіх канцоў свету.

Рэгістрацыйны ўнёсак складае 65 еўра.

Кандыдатам неабходна да 1 кастрычніка 2014 года запоўніць анкетy, даслаць СV, апісанне даследчага праекта, прыклады працаў. Дакументы дасылаюцца ў адзіным pdf-файле на электронную скрыню application@janvaneyck.nl. Для вялікіх медыя-файлаў, неабходна даслаць спасылку на сервер/сайт (YouTube, Vimeo). Падрабязнасці праграмы і працэсу падачы заяўкі можна знайсці на сайце.

Паводле adukacyja.info