Рэсурс Adukacyja.info шукае аўтараў

Рэдакцыя беларускамоўнага анлайн-рэсурса Adukacyja.info шукае новых аўтараў. Вітаюцца энергічныя і таленавітыя кандыдаты, якія жадаюць далучыцца да каманды аднаго з найлепшых беларускіх незалежных сеціўных рэсурсаў.

Вітаюцца кандыдаты, якія:

- любяць пісаць тэксты;

- умеюць знаходзіць новыя тэмы;

- шукаюць натхнення і новых знаёмых;

- жадаюць удасканаліць свае навыкі і ўменні.

Аўтараў чакаюць:

- суперцікавыя заданні;

- "улётныя" сустрэчы;

- безліч карысных кантактаў;

- праца ў камандзе, якая ўжо 12 год робіць лепшы беларускамоўны адукацыйны вэб-рэсурс.

Кандыдаты мусяць ліставаць на е-мэйл: adukacyja@gmail.com (спытаць Любоў). У лісце неабходна сцісла распавесці пра сябе і прапанаваць некалькі тэм для Adukacyja.info. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле Adukacyja.info