Разам да справы - кансультацыі па рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў (Беларусь)

У межах праграмы "Разам да справы" грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі" і Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA прапануюць актывістам кансультацыі па рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў.

Кансультанты зарыентуюць: як рабіць афіцыйныя звароты (запыты), як эфектыўна прасоўваць грамадскія інтарэсы, як уплываць на прыняцце рашэнняў мясцовымі ўладамі, як фарміруюцца мясцовыя бюджэты, якім чынам працуе сістэма дзяржкіравання, г.д.

Кансультацыі можна атрымаць анлайн ці праз сустрэчу. Каб запісацца на кансультацыі, неабходна адправіць анкету на е-мэйл: info@sympa-by.eu. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле Budzma.by