РАДА запрашае на Форум 2016

17-18 верасня 2016 года Беларускі нацыяльнальны моладзевы савет "РАДА" ладзіць канферэнцыю па моладзевай палітыцы і моладзевым удзеле. На РАДА-Форум 2016 запрашаюцца прадстаўнікі дзяржорганаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёры, эксперты, культурніцкія дзеячы і спонсары. Вітаецца ўдзел сябраў моладзевых арганізацый і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці.

Мэта Форуму - абмеркаванне стану моладзевай палітыкі ў Беларусі, механізмаў уключэння моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў, прадстаўлення інтарэсаў моладзі, узмацнення супрацоўніцтва моладзевых арганізацый і інш.

Праграма Форуму ўключае ток-шоў, панэльныя дыскусіі, майстар-класы.

Арганізатары шукаюць інфармацыйных партнёраў, фатографаў, дызайнераў, спікераў канферэнцыі.

Калі Вы зацікаўлены ў партнёрстве, калі ласка, дашліце паведамленне на эдектронную скрыню: info@rada.fm. Дэдлайн - 1 чэрвеня 2016 года. Падрабязней - на гэтай старонцы.

 

Паводле NGO.by.