РАДА: Вакансія кіраўніка праектаў і міжнароднага сакратара (Беларусь)

Нацыянальны моладзевы савет "РАДА" (Беларусь) прапануе вакансію менеджэра міжнародных праектаў і міжнароднага сакратара (на поўную занятасць).

У абавязкі ўваходзіць: імплементацыя міжнародных праектаў, арганізацыя і каардынацыя замежных візітаў, камунікацыя з замежнымі партнёрамі, праца з арганізацыямі-сябрамі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі, прадстаўніцтва арганізацыі "РАДА" на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Кандыдат мусіць:

- валодаць асновамі "праектнага менеджменту" (планаванне, імплементацыя, справаздачнасць; каардынацыя працы "праектнай" каманды, менеджмент рызык і да т.п.);

- быць здольным арганізоўваць мерапрыемствы, сустрэчы, візіты (складанне раскладу візітаў, праграм, каардынацыя дзеянняў з партнёрамі, праца з дакументацыяй - падрыхтоўка дакументаў, справаздач, запрашэнняў, візавая падтрымка і г.д.) і інш.

Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай (пісьмовай і вуснай), веданне дадатковай замежнай мовай з'яўляецца перавагай.

Дэдлайн падачы рэзюмэ з апісаннем працоўнага досведу (на ангельскай мове) - 3 траўня 2016 года. Кандыдаты мусяць ліставаць на е-мэйл: dobrovolski@rada.fm (з пазнакай тэмы электроннага ліста "Project Manager"). Падрабязней - тут.

 

Паводле RADA.