РАДА: Вакансія каардынатара адукацыйнага праекту

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" шукае кандыдатаў на вакансію каардынатара доўгатэрміновага адукацыйнага праекту (частковая занятасць - 20 гадзін у тыдзень). Праект уключае серыю семінараў, публічных мерапрыемстваў, рэалізацыю мікрапраектаў. Пачатак працы - красавік 2015 года.

Кандыдаты мусяць да 29 сакавіка даслаць CV і матывацыйны ліст (з тэмай "Coordinator") на е-мэйл: dobrovolski@rada.fm.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • пунктуальнасць,
  • валоданне навыкамі публічных прамоваў,
  • магчымасць працаваць у святочныя і выхадныя дні,
  • камунікабельнасць,
  • здольнасць працаваць у камандзе,
  • матываванасць працы ў грамадскай арганізацыі,
  • досвед каардынавання адукацыйных праектаў.

 

Паводле Rada.