РАДА: Конкурс грантаў для моладзевых арганізацый

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "Рада" запрашае ўдзельнічаць у конкурсе грантаў "Ініцыятывы моладзевага супрацоўніцтва 2016".

Вітаюцца прапановых новых праектаў у галіне: устойлівага развіцця, перспектыў для моладзі, пераадолення дыскрымінацыі, лідарства, развіцця арганізацыяў і інш.

Умовы конкурсу:

1. Здзяйсняць праект мусяць 2 моладзевыя няўрадавыя арганізацыі і/або НДА з моладзевымі суполкамі ў 2-х краінах (адна з арганізацый мае быць з краіны-рэцэпіента Камітэта садзеяння развіццю).

2. Арганізацыя-заяўнік павінна быць сябрам Нацыянальнага моладзевага савета Швецыі (LSU) альбо сяброўскай арганізацыяй партнёра LSU: РАДА (Беларусь), YETT (Зімбабвэ), YAK (Кенія), YAP (Ліван), YCC (Камбоджа), Goformembers (Турцыя), EYF (Егіпет), NYC (Бірма). Для атрымання кантактнай інфармацыі пра партнёрскія арганізацыі LSU можна звяртацца да Сары Экенб’ёрн (ekenbjorn@lsu.se). Другі партнёр праекта можа быць не звязаны з гэтымі арганізацыямі.

3. Большасць удзельнікаў праекта - ва ўзросце да 30 год.

4. Праект мае быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня па 1 лістапада 2016 (справаздача па праекце мусіць быць падрыхтавана да 1 снежня).

5. Максімальны бюджэт праекта - 40 тыс. шведскіх крон: пакрываюцца толькі тыя выдаткі, якія непасрэдна звязаныя з рэалізацыяй праекта (адміністрацыйныя і транспартныя выдаткі, за выключэннем заробкаў).

Вітаюцца прапановы, якія маюць выразны план па будучым супрацоўніцтве пасля рэалізацыі праекта.

Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць заяўку і матывацыйны ліст, падпісаны кожнай арганізацыяй партнёрам) на электронную скрыню: sara.ekenbjorn@lsu.se. Апошні дзень прыёму заявак - 15 сакавіка 2016 года.

Падрабязнасці - тут.

 

Крыніца RADA.fm.