RADA-CAMP 2016

Нацыянальны моладзевы савет "РАДА" (Беларусь) запрашае ў летнік RADA-CAMP 2016. Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў моладзевых арганізацый. Летнік пройдзе з 25 па 29 ліпеня 2016 года на Блакітных азёрах (Беларусь).

Удзельнік летніка пазнаёмяцца з праектным менеджментам, даведаюцца, як вызначаць грамадскія праблемы, матываваць сябе і актывізаваць мясцовыя супольнасці для вырашэння вострых пытанняў.

Умовы: пражыванне ў 2-3-месных нумарах, арганізатары забяспечваюць харчаванне і праезд да месца летніку.

Запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія далучыліся да моладзевай арганізацыі або ініцыятывы. Кандыдаты мусяць заявіць канцэпцыю свайго міні-праекта. Лепшыя прапановы будуць падтрыманы па праграме малых грантаў арганізацыі "РАДА".

Запіс у летнік ідзе да 23:59 па мінскім часе 14 ліпеня 2016 года. Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету, да 14 ліпеня даслаць рэкамендацыю кіраўніка сваёй арганізацыі або ініцыятывы на электронную скрыню: info@rada.fm (з тэмай ліста "Рэкамендацыя для ўдзелу ў RADA-Camp 2016").

 

Паводле Vitebsk4.me.