Прэзентацыя валанцёрскіх праграмаў (Мінск)

Творчая майстэрня "E-Motion" (Беларусь) 30 кастрычніка 2014 года ладзіць прэзентацыю міжнародных валанцёрскіх праграмаў і магчымасцяў.

Госці прэзентацыі азнаёмяцца з гісторыяй прыняцця палажэння аб валанцёрскіх праграмах, а таксама атрымаюць поўную інфармацыю пра актуальныя магчымасці ўдзелу ў EVS (Еўрапейскай валанцёрскай службе), FSJ ("Добраахвотны сацыяльны год"), праграме "Au Pair".

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ва ўзросце 18-26 гадоў. Колькасць месцаў абмежаваная. Патрабуецца папярэдняя анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы.

Пачатак прэзентацыі а 19-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Чапаева, 3 (канферэнц-заля "Моладзевай сацыяльнай службы"). Даведкі па тэл.: (044) 471 78 88.

Паводле Adukacyja.info.