Прэзентацыя сеткі маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабод студэнтаў

18 кастрычніка 2014 года ў Мінску адбудзецца прэзентацыя сеткі маніторынгу парушэння акадэмічных свабод студэнтаў, якую ладзіць Грамадскі Балонскі камітэт у партнёрстве з моладзевай арганізацыяй "Студэнцкая Рада" і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".

Мерапрыемства уключае прэзентацыю структуры сеткі маніторынгу, дыскусію пра неабходнасць правядзення маніторынгу, кароткае навучанне назіральнікаў і знаёмства за вынікаў маніторынгу парушэнняў у першай палове 2014 года. Жадаючыя наведаць прэзентацыю і ўдзельнічаць у маніторынгу маюць запоўніць анкету сёння да 23:59. Дадатковыя пытанні неабходна накіроўваць на адрэсу: monitoring.bk@gmail.com.

Паводле Adukacyja.info.