Прэзентацыя фотакнігі Цені зоркі Палын (Мінск)

15 чэрвеня 2016 года (серада) а 19-й у Мінску таварыства "Зялёная сетка" (Беларусь) і Прэс Клуб Беларусь ладзяць прэзентацыю фотакнігі Артура Бондара "Цені зоркі Палын".

Кніга стваралася з 2007 па 2015 год. Зборнік фотаздымкаў і дакументаў прысвечаны 30-м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Украіна). Аўтар рэгулярна ездзіў у Зону адчужэння, збіраў здымкі мясцовых жыхароў, якія жылі паблізу атамнае станцыі падчас трагедыі. Задума творцы - адлюстраваць у фотапраекце ўзаемаадносіны людзей і прыроды ў Зоне адчуджэння.

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Прэзентацыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай 3-601, Прэс Клуб Беларусь (глядзець, як дабрацца).

Падчас прэзентацыі можна набыць кнігу. Таксама можна замовіць асобнік наўпрост у аўтара праз е-мэйл: artsbondar@gmail.com.

Артур Бондар

 

Артур Бондар (Украіна) з 2007 года працуе фотажурналістам, жыве ў Маскве (Расія). Аўтар кніг: "Барыкада", "Подпісы Вайны", "Цені зоркі Палын". Супрацоўнічае з The New Yorker, Time, The New York Times, Le Monde, The Wall Street Journal і іншымі выданнямі.

 

Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Глядзець відэа пра фотакнігу:

 

 

Паводле Greenbelarus.info, Press-club.by.