Прэс Клуб Беларусь: Трэнінгі па стварэнні відэа для сацыяльных сетак (Мінск)

Прэс Клуб Беларусь запрашае на бясплатныя 2-дзённыя трэнінгі па стварэнні мабільнага відэа для Сеціва і сацыяльных сетак.

Уменне ствараць мабільнае відэа для распаўсюду ў Інтэрнэце - адзін з асноўных навыкаў сучасных журналістаў для мультымедыйнага аповеду. Запрашаюцца супрацоўнікі СМІ і фрылансеры.

Вядоўца трэнінгаў - трэнер Гай Дэген (Guy Degen) (Аўстралія-Греманія).

Удзельнікі трэнінга пазнаёмяцца з:

- фарматамі відэа для Інтэрнэту і сацыяльных сетак;

- тэхнічнымі метадамі відэаздымак;

- асновамі кампазіцыі;

- выкарыстаннем тэхнічных прылад для смартфонаў (мікрафонаў, манапода і г.д.) і аксэсуарамі відэаздымак;

- асновамі мантажу мабільнага відэа.

- інш.

Эксперт дасць парады па эфектыўным выкарыстанні сучасных смартфонаў у журналісцкае працы.

Трэнінгі пройдуць 6-7 чэрвеня і 8-9 чэрвеня ў Мінску.

Кандыдаты мусяць даслацб заяўку ў вольнай форме на е-мэйл: journalistby@gmail.com. У лісце неабходна пазначыць падставы ўдзелу, назву СМІ (медыя), нумар кантактнага тэлефона. Дэдлайн - 4 чэрвеня 2016 года.

Падрабязней - тут.

 

Паводле Press-Club.by.