Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу

Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-Цэнтр і міжнародны дабрачынны фонд "Вяртанне" заснавалі прэмію імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу.

Узнагароду атрымаюць лепшыя перакладчыкі ў галіне мастацкай літаратуры.

Прэмія названа ў гонар беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005). Намінаваць суіскальнікаў прэміі могуць выдаўцы, творчыя аб’яднанні і самі перакладчыкі.

Каб удзельнічаць у конкурсе, неабходна да 15 верасня 2016 года даслаць электронныя версіі і 2 папяровыя асобнікі намінаванай кнігі.

Узнагарода будзе ўручацца за мастацкую перакладную кнігу, якая была апублікаваная ў годзе, што папярэднічае году намінацыі на прэмію.

Электронныя версіі кніг намінантаў неабходна дасылаць на сеціўны адрас: konkurs.pierakladau@gmail.com.

Папяровыя асобнікі перакладных кніг прымаюцца па адрасе: Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

 

Паводле Lit-Bel.org.