Прэмія для заўтрашніх будаўнікоў міру (2016)

Брытанская арганізацыя "Peace Direct" ладзіць конкурс для лакальных няўрадавых арганізацый, якія займаюцца мірабудаўніцтвам і прадухіленнем канфліктаў. Узнагарода "Tomorrow’s Peacebuilders Awards" з'яўляецца міжнародным прызнаннем актывістаў і ініцыятыў "знізу" ў краінах, закранутых канфліктамі.

Штогадовая прэмія прызначана на падтрымку актывістаў і арганізацый, якія працуюць над тым, каб зрабіць свае супольнасці больш мірнымі і прадухіліць гвалт.

Памер прэміі - 10 тыс. даляраў ЗША.

Вітаюцца заяўнікі, якія:

- працуюць у справе пабудовы міру на сталай аснове;

- адносяцца да мясцовых арганізацый (знаходзяцца ў краіне і супольнасцях, у якіх працуюць; вітаюцца незалежныя арганізацыі, якія не з'яўляюцца сатэлітамі міжнародных);

- працуюць або плануюць працаваць у адным з наступных накірункаў: экалагічнае мірабудаўніцтва; міжрэлігійнае мірабудаўніцтва; мірабудаўніцтва, якім кіруюць жанчыны.

Заяўкі на конкурс прымаюцца на ангельскай, французскай ці іспанскай мове. Дэдлайн - 10 кастрычніка 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - на гэтай старонцы. Даведкі праз е-мэйл: Awards@PeaceDirect.org.

 

Паводле Edu-Active.com.