Прэмія для інаватараў у культуры (Барселона)

Цэнтр сучаснай культуры Барселоны (Іспанія) ладзіць конкурс на прысуджэнне прэміі інаватарам у галіне культуры. Мэта конкурсу - заахвочванне праектаў па выкарыстанні творчага і інавацыйнага патэнцыялу супольнасцей. Тэма конкурсу - змяненне клімату.

Удзельнічаць могуць як асобы, так і суполкі. Патрабаванне да кандыдатаў - узрост ад 18 гадоў.

Прэмія складае 20 тыс. еўра і прызначана для здзяйснення прапанаванага праекта.

З парадамі для ўдзельнікаў конкурсу можна азнаёміцца тут. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і патрабаванні - на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 31 студзеня 2017 года.

 

Паводле MladiInfo.eu