Праграма Visby Шведскага інстытута (2015-2016)

Шведскі інстытут прапануе каля 40 стыпендый у межах праграмы "Visby" на 2015-2016 навучальны год для аспірантаў і даследчыкаў з Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны.

Праграма дазваляе навучацца ў дактарантуры ў вышэйшых установах Швецыі і праводзіць навуковыя даследванні па любой дысцыпліне.

Навучанне ў дактарантуры можа ажыццяўляцца цягам 6, 9, 12 месяцаў запар ці падчас некалькіх кароткіх візітаў на працягу 3 гадоў (пры гэтым агульны тэрмін навучання складае 12 месяцаў і на працягу 1 года можна здзейсніць максімум 2 даследчыя візіты).

Праграма дазваляе праводзіць доўгатэрміновыя доктарскія даследаванні (6, 9 і 12 месяцаў), а таксама даступная для навукоўцаў.

Стыпендыя не абкладаецца падаткамі і складае SEK 15 000 на месяц для тых, хто навучаецца ў дактарантуры, і SEK 18 000 - для навукоўцаў.

Кандыдаты мусяць падаць заяўку праз анлайн-платформу да 24:00 15 студзеня 2015 года.

Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Edu-active.com.