Праграма ў Сусветным банку для маладых прафесіяналаў

Сусветны банк прапануе грамадзянам краін-сябраў прайсці Праграму для маладых прафесіяналаў. Вітаюцца таленавітыя кандыдаты ва ўзросце да 32 год, якія маюць цягу да міжнароднага развіцця, зацікаўлены працай у аперацыйным ці карпаратыўным сектары, а таксама ва ўдасканаленні лідэрскіх якасцей і г.д. Праграма прызначана для кваліфікаваных ды матываваных кандыдатаў і спецыялістаў у галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і г.д. Таксама запрашаюцца кандыдаты-спецыялісты ў карпаратыўных сферах працы Сусветнага банку: камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў. Пасля пільнага адбору будуць запрошаны кандыдаты, якія маюць прафесійныя і акадэмічныя дасягненні, лідэрскія якасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянам краіны-сябра Сусветнага банка;
  • быць ва ўзросце да 32 год (нарадзіцца пасля 1-га кастрычніка 1984 года);
  • валодаць доктарскай або магістарскай ступенню і працоўным досведам;
  • вольна размаўляць па-ангельску;
  • пажадана валодаць адной з працоўных моў Сусветнага банка: рускай, арабскай, кітайскай, французскай, партугальскай ці іспанскай;
  • мець спецыялізацыю ў галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў, камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў;
  • мінімум 3 гады адпаведнага прафесійнага досведу, звязанага з развіццём або працягнутае навучанне на доктарскім узроўні.

З фінансавымі ўмовамі і падтрымкай (страхаванне, канкурэнтная грашовая дапамога, падатковае суправаджэнне і да т.п.) можна азнаёміцца тут.

Умовы падачы заяўкі - на гэтай старонцы. Дэдлайн - 27 ліпеня 2016 года. Рэкамендацыі ў справе падачы заяўкі - па спасылцы. Падрабязней - тут.

 

Паводле Edu-Active.com