Праграма транспамежнага супрацоўніцтва Польша - Беларусь - Украіна: Семінары па пабудове партнёрства

18-19 жніўня ў Гродненскім і 23-25 жніўня 2016 года ў Брэсцкім раёне пройдуць сустрэчы-семінары па пабудове партнёрстваў і пошуку сродкаў фінансавання для сумесных праектаў. Сустрэчы запланаваны ў межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва "Польша - Беларусь - Украіна".

Тэмы семінараў: беларускае заканадаўства і рэгуляванне ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі, складанне партнёрскіх дамоў, інфармацыя пра магчымыя крыніцы фінансавання новых праектаў.

Запрашаюцца: прадстаўнікі мясцовых органаў улады, недзяржаўных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Вітаюцца кандыдаты, якія рыхтуюцца да рэалізацыі праектаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва "Польша - Беларусь - Украіна".

Праграму семінараў можна спампаваць тут. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на электронны адрас: brest@pl-by-ua.eu.

Удзел у семінарах бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная. Набор удзельнікаў ідзе да 12 жніўня 2016 года. Даведкі па тэл.: (0162) 53 15 83, 53 31 55. Больш інфармацыі - тут.

 

Паводле NGO.by