Праграма Рады Еўропы і Ўсходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы ладзіць конкурс на удзел у праграме 2016 года для беларусаў ва ўзросце да 35 год. Заняткі падзяляюцца на некалькіх сесій, першая з якіх пройдзе у канцы сакавіка ва Ўкраіне, апошняя - у лістападзе падчас Сусветнага форуму за дэмакратыю (Страсбург, Францыя).

Кожная сесія доўжыцца 3-4 чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі ёсць абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

Тэмы заняткаў:

- сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі,

- рэформы і трансфармацыйныя працэсы ў розных краінах,

- еўраінтэграцыя і еўрапейскія каштоўнасці.

Выкладчыкі - эксперты з Еўразвязу, Беларусі і інш. 

Запрашаюцца:

- прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў улады, дзяржаўных устаноў,;

- прадстаўнікі недзяржаўнага сектару народнай гаспадаркі;

- дзеячы навукі і адукацыі;

- журналісты;

- палітыкі і палітолагі;

- эканамісты;

- юрысты.

Вітаюцца кандыдаты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці.

Умовы: удзельнікі праграмы самастойна аплочваюць Шэнгенскую візу і страхоўку; унёсак удзельніка складае 50 еўра; астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

Заяўка кандыдата мусіць уключаць:

- анкету,

- фотапартрэт (1 тыс. × 1 тыс. пікселяў, фармат jpeg),

- CV,

- сціслае рэзюмэ (максімум 2 абзацы).

Кандыдатам неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: EastEuroSchool@gmail.com. Дэдлайн - 16 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Крыніца 3sektar.by.