Праграма падтрымкі вясковых ініцыятыў: Адукацыя дарослых і сельскае развіццё

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у Праграме падтрымкі вясковых ініцыятыў "Адукацыя дарослых і сельскае развіццё".
 
Мэта праграмы - умацаванне патэнцыялу вясковых ініцыятыў, якія ажыццяўляюць культурна-гістарычную і адукацыйную дзейнасць у сельскіх рэгіёнах.
 
Да ўдзелу запрашаюцца партнёрскія ініцыятывы, якія займаюцца адукацыйнай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сельскай месцовасці і аддалёных рэгіёнах і плануюць зарэгістраваць сваю недзяржаўную арганізацыю (НДА). У выпадку вялікай колькасці заявак, перавага будзе аддавацца ўдзельнікам праекта «Жывая гісторыя майго краю».
 
Для прыняцця ўдзелу неабходна даслаць да 25 сакавіка 2015 г. кароткае апісанне ініцыятывы (мясцовасць, асноўныя напрамкі дзейнасці) і дадзеныя кантактнай асобы (прозвішча, імя, кантактны тэлефон з кодам, e-mail) на адрас living_history@dvv-international.by. Больш падрабязная інфармацыя пра праграмму размешчана тут.