Праграма падтрымкі лакальных ініцыятыў у Беларусі

Чэшская няўрадавая арганізацыя "Грамадзянская Беларусь" прапануе праграму доўгатэрміновай падтрымкі лакальных ініцыятыў. Місія праграмы - ня толькі фінансавая падтрымка лакальных актывістаў, але і паляпшэнне якасці іх дзейнасці.

Кожная група, якая будзе ўдзельнічаць ў праграме, распрацуе індывідуальны план працы/развіцця. План павінен уключаць серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння яе эфэктыўнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі). Удзельнікі праграмы змогуць рэалізаваць міні-праект. Найбольш актыўныя ўдзельнікі наведаюць Чэхію для абмену досведам працы з чэшскімі калегамі.

Кандыдаты маюць:

  • цікавіцца праблемамі свайго рэгіёну,
  • ня быць ангажаванымі ў палітычны рух,
  • валодаць жаданнем ўплываць на пазітыўныя змены ў сваім рэгіёне.

Прыняць удзел у праграме могуць групы актывістаў, якія займаюцца культурнымі праектамі (арганізацыя выставаў, кінапаказаў, тэатральных імпрэзаў і г.д. ), групы валанцёраў.

Удзельнікамі праграмы ня могуць быць: спартовыя аб'яднанні; актыўныя палітыкі; групы, мэтай якіх з'яўляецца распаўсюд рэлігіі і вераванняў; арганізацыі, якія ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

У заяўцы кандыдатам неабходна пазначыць наступнае: інфармацыю пра ініцыятыўную групу (колькасць асоб, узрост), інтарэсы групы, досвед дзейнасці (распаўсюд інфармацыі, арганізацыя канцэрта, паказ фільма і г.д.), на каго накіравана праца, для каго ладзіліся мерапрыемствы. Таксама неабходна ўдакладніць кантактныя дадзеныя: e-mail, skype, кантактны тэлефон, горад, у якім працуе ініцыятыва.

Заяўкі прымаюцца да 17 лістапада 2014 года праз e-mail: info@civicbelarus.eu.

Паводле Adukacyja.info