Праграма моладзевага лідарства (Злучаныя Штаты)

Да 28 лістапада 2014 года ажыццяўляецца набор па праграме культурнага абмену ў ЗША для маладых беларусаў. Праграма арганізавана Дзяржаўным дэпартаментам Злучаных Штатаў i прызначана развiццю ўзаемаразумення паміж народамі ЗША і Беларусі.

На працягу чатырох тыдняў моладзь з Беларусі і ЗША будзе удзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, скіраваных на развiцце такiх навыкаў, як праца ў камандзе, пастаноўка мэтаў, планаванне праектаў, грамадскі ўдзел і валантарыят.

Дадатковая тэма праграмы - вытворчасць прадуктаў харчавання, у межах якой моладзь азнаёмiцца са спосабамi арганізацыi грамадскіх праектаў і пошуку партнёраў ў галiне планавання гарадскога азелянення i арганічнага садоўніцтва.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 15 да 17 гадоў (дата нараджэння - паміж 1 студзеня 1998 года і 1 траўня 2000 года ўключна);
  • навучанне ў 8-10 класе;
  • акадэмічная паспяховасць (адзнакі "добра" або вышэй);
  • высокі ўзровень валодання ангельскай мовай;
  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • лідарскі патэнцыял;
  • адпавяданне патрабаванням атрымання візы ЗША;
  • гатоўнасць паехаць у Злучаныя Штаты ў ліпені 2015 года.

Важна: Кандыдаты не павінны быць бліжэйшымі сваякамі людзей, якія працуюць па праграме "The Youth Leadership Program" ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША (або адной з праграмных арганізацый-выканаўцаў). Падача заявак ажыццяўляецца анлайн. Кандыдаты мусяць прадставіць наступныя дакументы:

  • электронную версію фатаграфii, зробленай на працягу апошніх шасці месяцаў;
  • копію пашпарта або пасведчання аб нараджэнні.

Дэдлайн падачы заявак – 28 лістапада 2014, 23:59 (Вашынгтонскі час).

Дадатковыя пытанні можна накіроўваць на у-мэйл: ylpbelarus@gmail.com.

Паводле Adukacyja.info.