Праграма міжрэдакцыйных абменаў для журналістаў (Украіна)

Фонд развіцця СМІ (Media Development Foundation) (Украіна) і медыяпраект MyMedia прапануюць маладым журналістам праграму міжрэдакцыйнага абмену. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі і маладыя рэпарцёры (з досведам працы максімум 5 год) з любой краіны свету.

Арганізатары прапануюць аплочваемую стажыроўку ў рэдакцыях ТБ, радыё, друкаваных і анлайн-СМІ Ўкраіны. Праграма абмену ўключае майстар-класы медыяэкспертаў і рэдактараў.

Працяг стажыроўкі - ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў. Стыпендыя для ўкраінскіх удзельнікаў складае 560 еўра, для замежных - 650 еўра. Арганізатары не аплочваюць выдаткі на транспарт і пражыванне. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай, украінскай ці рускай мовай.

Дэдлайны - 20-га жніўня і 20-га кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле IJnet.org.