Праграма малых грантаў для творцаў East European Performing Arts

Да ўдзелу ў праграме малых грантаў East European Performing Arts запрашаюцца творцы, куратары, мысляры і дзеячы ў галіне сучасных мастацтваў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Босніі і Герцэгавіны, Сербіі, Харватыі, Косава, Славеніі, Балгарыі, Македоніі, Македоніі. Праграма скіравана на развіццё адукацыйных праграм, звязаных с сучасным грамадствам, і на палягчэнне міжнародных абменаў паміж прафесіяналамі культурніцкае сферы.

Праграма малых грантаў падтрымлівае прафесійнае развіццё незалежных мастакоў, куратараў, навукоўцаў, творчых калектываў і арганізацый, што працуюць у галіне сучаснага танцу, тэатра і перформансу.

Грант можа быць выкарыстаны для пакрыцця выдаткаў на вандроўку і пражыванне творцы, які запрошаны зрабіць свой унёсак у творчы праект арганізацыі, установы альбо групы. Запрошаны мастак і арганізацыя, якая яго запрашае, мусяць быць з розных краін. Творчыя праекты могуць уключаць распрацоўку, заканчэнне, рэалізацыю ці прэзентацыю новай працы, а таксама дадатковае фінансаванне праграм творчых рэзідэнцый, праектаў/твораў, якія ўжо існуюць.

Вынікі творчых праектаў мусяць быць прэзентаваны публічна.

Прапанаваныя праекты могуць уключаць:

  • перформансы,
  • майстар-класы,
  • лекцыі,
  • рэзідэнцыі,
  • платформы,
  • фестывалі,
  • інш.

Прапанаваныя праекты мусяць мець інавацыйны характар, а таксама суправаджацца сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасцю. У 2016 годзе будуць рэалізаваны 6 грантаў. Абраныя праекты атрымаюць падтрымку ў памеры 1 тыс. еўра.

Заяўкі на фінансаванне могуць падаваць дзяржаўныя альбо некамерцыйныя арганізацыі і ўстановы. Адна арганізацыя, установа або група можа прапанаваць толькі адзін праект. Незалежныя мастакі і арганізацыі мусяць знаходзіцца ў адной з наступных краін: Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Босніі і Герцэгавіны, Сербіі, Харватыі, Косава, Славеніі, Балгарыі, Македоніі, Македоніі. Праект мае быць скіраваным на міжнароднае супрацоўніцтва.

Грант нельга выкарыстоўваць на набыццё маёмасці. Сродкі могуць быць выкарыстаныя на авіяквіткі, квіткі на цягнік або аўтобус, суткавыя выдаткі, пражыванне.

Рэалізацыя заяўленага праекта мае быць пачата ў 2016 годзе, прэзентацыя праекта мае адбыцца да чэрвеня 2017 года.

Заяўка (на ангельскай мове) мусіць уключаць:

  • сціслае апісанне праекту (да 6 тыс. сымбаляў);
  • CV і партфоліа кандыдата, спасылку на яго профіль на сайце EEPAP;
  • інфармацыю пра арганізацыю-заяўніка і спрасылку на профіль на сайце EEPAP;
  • ліст-пацвержданне пра бягучае (будучае) супрацоўніцтва паміж мастаком і арганізацыяй, якая яго запрашае;
  • бюджэт і інфармацыю пра мэтавае выкарыстанне фінансавых сродкаў.

Дэдлайн - 30 чэрвеня 2016 года. Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: eepap@iam.pl. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле EEPAP.Culture.pl, Edu-Active.com.