Праграма малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі абвяшчае прыём заявак на фінансаванне праектаў у межах Праграмы малых грантаў. Мэта праграмы - падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць: рэформам рынкавай эканомікі, грамадскаму дыялогу, абароне і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, захаванню культурнай і прыроднай спадчыны,  вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.

Пры разгледжванні пытання фінансавання перавагу атрымаюць праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў.

Заяўкі на ўдзел у Праграме малых грантаў прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый. Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекце і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы. Тэрмін заяўленага праекта павінен не перавышаць 12 месяцаў.

Заяўкі будуць ацэненыя паводле наступных крытэраў:

  • патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер;
  • выканальнасць і фінансавая трываласць праекта;
  • наяўнасць досведу паспяховай арганізацыі і выканання планаванай дзейнасці;
  • мінулы досвед працы з іншымі донарскімі арганізацыямі;
  • уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках ).

    Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.

Патрабаванні:

  1. Амерыканскія арганізацыі і асобы, а таксама арганізацыі і асобы трэціх краін не могуць атрымліваць гранты ў межах дадзенай праграмы.
  2. Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
  3. Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
  4. Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
  5. Сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак.
  6. Гранты на публікацыю друкаваных матэрыялаў мусяць апісваць іх патэнцыйную аўдыторыю, змест і шляхі распаўсюджвання.
  7. Гранты на правядзенне канферэнцый і семінараў мусяць апісваць іх патэнцыйную аўдыторыю, змест і чакаемыя вынікі.
  8. Усе заяўкі мусяць уключаць рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
  9. Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (альбо рускай) мове.

Формы заявак і інструкцыі даступныя па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак - 20 снежня 2014 года.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл. (017) 211-05-67, альбо на е-мэйл: DFSGP@usembassy.minsk.by. Поўная інфармацыя даступная на афіцыйнай вэб-старонцы Амбасады ЗША ў Беларусі.

Паводле Minsk.usembassy.gov.