Праграма Лятучага ўніверстэта - Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння

Лятучы ўніверсітэт у Мінску запрашае на адукацыйную праграму "Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння", якая ладзіцца ў партнёрстве з таварыствам "Зялёная сетка" (Беларусь) і альманахам Мінскай урбаністычнай платформы "Гарадскія тактыкі".

Навучальная праграма прысвечана сучасным падыходам да развіцця гарадоў і ўключае заняткі па ўрбаністыцы, экалогіі, устойлівым развіцці, інш. Запрашаюцца актывісты й даследчыкі экалагічнага ды ўрбаністычнага руху. Патрабаванні да кандыдатаў - досвед працы і зацікаўленасць ва ўласных практыках.

Навучанне пройдзе ў тры этапы:

  • адукацыйны інтэнсіў - з красавіка па чэрвень 2016 года;
  • даследчая практыка - з ліпеня па жнівень;
  • заключны семінар (на працягу 3-х дзён).

З праграмай навучання можна азнаёміцца тут. Пачатак заняткаў - 23-га красавіка. Іншагароднім навучэнцам арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу й пражыванне ў Мінску.

Каб запісацца на праграму, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 15 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: flyuniby@gmail.com (з тэмай "Школа Горад").

 

Паводле Fly-Uni.org.