Праграма Латвія-Літва-Беларусь: Вакансія інфармацыйнага спецыяліста (Мінск)

Сумесны тэхнічны сакратарыят праграмы транспамежнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020" шукае інфармацыйнага спецыяліста для працы ў Мінску.

У працоўныя абавязкі ўваходзіць: інфармаванне патэнцыйных заяўнікаў пра магчымасці фінансавання і прыярытэты праграмы; дапамога па пошуку партнёраў у Латвіі і/альбо Літве, а таксама ў Беларусі; парады па імплементацыі праектаў і справаздачах; інфармаванне і кансультацыі па конкурсах праграмы; арганізацыя мерапрыемстваў і медыякампаній; збор інфармацыі і маніторынг імплементацыі праектаў у Беларусі; падрыхтоўка інфармацыі для вэбсайта праграмы; пераклад (ангельская мова) пры неабходнасці; інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- універсітэцкая адукацыя ў галіне камунікацыі, PR, журналістыкі, дзяржкіравання, бізнес-адміністравання;

- добрае валоданне рускай і ангельскай мовамі, вітаецца веданне латышскай і/альбо літоўскай мовы;

- веданне заканадаўства ЕС, звязанага з праграмай;

- веданне праграмных дакументаў і сферы дзейнасці праграмы;

- мінімум 3 гады працоўнага досведу ў сферы рэалізацыі міжнародных праграм/праектаў і/альбо ў галіне PR ці журналістыкі, вітаецца досвед працы з дзяржаўнымі ўстановамі;

- кампутарныя навыкі;

- інш.

Спецыяліста чакаюць камандзіроўкі ў Гродна, Віцебск, Магілёў, Мінскі рэгіён. Вітаюцца кандыдаты з пасведчаннем вадзіцеля.

Кандыдаты мусяць адправіць:

- CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове;

- CV і матывацыйны ліст на рускай мове.

Ліст-заяўку неабходна адправіць на е-мэйл: info@enpi-cbc.eu. Дэдлайн - 8 снежня 2016 года. Падрабязней тут.

 

Паводле: ENI-CBC.eu