Праграма грантаў для абаронцаў правоў чалавека

Міжнародная фундацыя "Front Line Defenders" (Дублін, Ірландыя) прапануе гранты (да 7,5 тысяч еўра) для абаронцаў правоў чалавека і арганізацый у мэтах паляпшэння іх бяспекі.

Сродкі могуць быць накіраваныя на забеспячэнне бяспекі арганізацый - электронную і камунікацыйную бяспеку, судовыя і медыцынскія выдаткі, непасрэдна звязаныя з прафесійнай дзейнасцю па абароне правоў чалавека.

Для ўдзелу ў конкурсе грантаў неабходна запоўніць анлайн-форму заяўкі на рускай, ангельскай, арабскай, французкай ці іспанскай мове. Дадатковая інфармацыя - на афіцыйным сайце. Па ўдакладняючых пытаннях неабходна звяртацца на адрас: grants@frontlinedefenders.org.

Паводле edu-active.com