Праграма грамадскага аўдыту для некамерцыйных арганізацыяў

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі і Цэнтр прававой трансфармацыі "Lawtrend" ладзяць чарговы этап праграмы "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя ў Беларусі НКА: грамадскія аб’яднанні, установы і г.д.

У межах праграмы ўдзельнікі атрымаюць ацэнку адпаведнасці дзейнасці НКА патрабаванням заканадаўства. Ацэнка будзе ўключаць:

- аўдытарскую праверку з выдачай заключэння,

- ацэнку дакументаў і дзейнасці арганізацыі з боку юрыстаў.

Для ўдзелу ў праграме кіраўнікі некамерцыйных арганізацыяў мусяць да  15 сакавіка 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: infolawtrend@gmail.com (тэма ліста "Audyt"). Абраныя арганізацыі будуць абвешчаны да 31 сакавіка. Меркаваны перыяд ацэнкі НКА - красавік-верасень 2015 года.

 

Паводле Ampby.org.