Праграма Фулбрайта для выкладчыкаў беларускіх універсітэтаў 2017-2018 (ЗША)

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе малодшых выкладчыкам беларускіх вышэйшых навучальных устаноў удзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта ў 2017-2018 годзе.

Праграма не прадугледжвае атрыманне вучонай ступені, а дае магчымасць прайсці прафесійную стажыроўку ў амерыканскай навучальнай установе ЗША для: распрацоўкі новых курсаў і планавання рэформы навучальных праграм у сваіх установах; павышэння прафесійнага майстэрства і авалодання новымі методыкамі выкладання; пашырэння інфармацыйнай базы ў сваёй галіне; усталявання доўгатэрміновых прафесійных сувязяў і трывалых кантактаў паміж сваёй навучальнай установай і прымаючым універсітэтам; інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянамі Беларусі і пастаянна пражываць у Беларусі;
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі;
  • з’яўляцца выкладчыкамі адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на момант падачы заяўкі;
  • валодаць мінімум 2-гадовым досведам выкладання ў адной з навучальных устаноў вышэйшай адукацыі на момант падачы заяўкі;
  • добра валодаць англійскай мовай (абраныя кандыдаты мусяць прайсці тэст TOEFL).

Удзельнікі праграмы пасля завяршэння стажыроўкі маюць вярнуцца ў краіну свайго пражывання мінімум на 2 гады.

Стажыроўка ў ЗША на працягу аднаго семестра дае магчымасць удзельнікам пазнаёміцца з праграмамі навучання амерыканскіх універсітэтаў, займацца распрацоўкай курсаў, збіраць неабходныя матэрыялы для сваіх даследаванняў, а таксама усталёўваць кантакты з амерыканскімі калегамі. Нягледзячы на тое, што гэтая праграма не прадугледжвае атрымання вучонай ступені, яна стварае добрыя магчымасці для прафесійнага росту ў любой галіне.

У большасці выпадкаў пошукам прымаючага універсітэта ў ЗША кандыдаты займаюцца самастойна. Не варта абмяжоўваць сябе найбольш вядомымі амерыканскімі ўніверсітэтамі,  можна звяртаць увагу таксама на іншыя установы. Нягледзячы на тое, што многія ўніверсітэты ў ЗША не маюць шырокай міжнароднай вядомасці, умовы для правядзення даследаванняў у такіх установах адпавядаюць усім неабходным патрабаванням. Навукоўцы, што працуюць над даследаваннямі ў невялікіх і менш вядомых установах, часта атрымліваюць больш увагі, чым іх калегі ў больш буйных і вядомых універсітэтах.

Праграма фундуецца Дзярждэпартаментам ЗША і прадугледжвае аплату міжнароднага і мясцовых авіяпералётаў, медыцынскага страхавання, штомесячнай стыпендыі на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі.

Кандыдаты маюць зрабіць анлайн-заяўку да 20 верасня 2016 года.

 

Праграма Фулбрайта дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці. Падрабязнасці - па спасылцы.

Крыніца: Амбасада ЗША ў Беларусі