Праграма Bellagio Residency (Італія)

Навукоўцы ўсіх спецыяльнасцей з усяго свету, уключаючы журналістаў, могуць падаць заяўкі на ўдзел у праграме з пражываннем у Італіі.

Праграма "Bellagio Residency", якую ладзіць Фонд Ракфелера, дае магчымасць удзельнікам набыць новыя прафесійныя кантакты і зрабіць свой унёсак у вырашэнне сусветных праблем.

У праграме могуць удзельнічаць навукоўцы, творцы, палітыкі і г.д. Перыяд дзеяння праграмы - з 22 жніўня па 8 снежня 2016 года. Звычайна тэрмін удзелу складае 2-4 тыдні.

Фонд Ракфелера шукае даследчыкаў, чые праекты спрыяюць дасягненню наступных мэтаў: інклюзіўнае развіццё эканомікі і стварэнне ўстойлівасці праз дапамогу грамадзянам, супольнасцям і інстытуцыям падрыхтавацца, супрацьстаяць і загартавацца пасля вострых ці перманентных узрушэнняў. Фонд зацікаўлены ў фінансаванні праектаў, якія адпавядаюць адной з чатырох тэмаў: паляпшэнне аховы здароўя, пераацэнка экасістэмаў, бяспека сродкаў да існавання і пераўтварэнні гарадоў.

Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне на двух асоб для кожнага ўдзельніка. Праграма не пакрывае выдаткі на авіябілеты, аднак у фонда ёсць абмежаваная колькасць стыпендый для кампенсацыі дарожных выдаткаў.

Дэдлайн - 1 снежня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.