Праграма акадэмічных абменаў для маладых спецыялістаў (Злучаныя Штаты)

Праграма РFP (Professional Fellows Program) дае магчымасць маладым спецыялістам з Беларусі павысіць прафесіянальны ўзровень і прайсці стажыроўку ўвесну 2015 года ў амерыканскіх арганізацыях, якія звязаныя з развіццём інавацый і прадпрымальніцтва.

Удзельнікі праграмы пазнаёмяцца з дзейнасцю амерыканскіх арганізацый і атрымаюць новый досвед працы. Праграма РFP прадугледжвае магчымы візіт амерыканскіх спецыялістаў у Беларусь для рэалізацыі сумесных кароткатэрміновых праектаў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца спецыялісты, якія падтрымліваюць інавацыі і працуюць у сферы прадпрымальніцтва (у тым ліку - сацыяльнага прадпрымальніцтва).

Мэты праграмы РFP - фарміраванне інавацыйнай экасістэмы ў Беларусі, наладжванне партнёрскіх сувязей паміж беларускімі і амерыканскімі інавацыйнымі супольнасцямі, абмен досведам, знаёмства з амерыканскай культурай.

Праграма цалкам фінансуецца ўрадам ЗША.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 25-35 гадоў,
  • пражыванне на тэрыторыі Беларусі,
  • валоданне ангельскай мовай (для камунікацыі),
  • праца ў інфраструктуры падтрымкі інавацый (органы адміністрацыі, некамерцыйныя арганізацыі, вышэйшыя навучальныя ўстановы, бізнэс-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты развіцця, прыватныя кампаніі і г.д.),
  • магчымасць выкарыстоўваць атрыманы досвед у развіцці інавацый і прадпрымальніцтва.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 снежня 2014 года запоўніць анкету на сайце. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да каардынатара праграмы Вольгі Івановай: olga.ivanova.ba2014@gmail.com.

 

Паводле Belarusian.minsk.usembassy.gov.