Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі: Конкурс плакатаў

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі ладзіць конкурс плакатаў "Несмяротная кара". Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дызайну і дызайнеры-практыкі ва ўзросце да 26 гадоў. Пераможцы будуць вызначаныя пры ўдзеле Беларускага саюза дызайнераў і абвешчаныя 10-га снежня 2014 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Лаўрэаты конкурсу атрымаюць падарункавыя сэртыфікаты і прызы.

Удзельнікі конкурсу маюць даслаць працы электроннай поштай ці праз файлаабменнік (напрыклад, wetransfer.com) на адрэсу: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu. Працы на конкурс прымаюцца не пазней за 30-га лістапада 2014 года ў фармаце TIFF альбо EPS (параметры: 300 dpi, CMYK, flatten image). У заяўцы неабходна прыкласці копію працы ў фармаце JPEG (з той жа назвай і параметрамі 72dpi, RGB, памер 2000px па доўгім баку). Назвы файлаў маюць быць напісаныя лацінскімі літарамі і ўключаць прозвішча аўтара. У электронным лісце неабходна прыкласці файл (doc.) з кантактнымі дадзенымі і біяграфічнымі звесткамі аўтара (у гэтым файле імя і прозвішча неабходна напісаць і лацінкай, і кірыліцай).
Арганізатары конкурсу папярэджваюць, што ўдзел у конкурсе не азначае страты аўтарскіх правоў удзельнікаў на заяўленыя працы. Адначасова арганізатары спаборніцтва паведамляюць, што, беручы ўдзел у конкурсе, аўтары выказваюць згоду на публікацыю сваіх прац і звестак пра сябе ў сродках масавай інфармацыі выключна ў некамерцыйных мэтах.

Паводле Eeas.europa.eu.