ПРААН у Беларусі: Вакансія інжынера будаўніча-мантажных работ

ПРААН у Беларусі шукае інжынера будаўніча-мантажных работ для працы ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН/ГЭФ "Павышэнне энергетычнай эфектыўнасці жылых будынкаў у Рэспубліцы Беларусь".

Умовы працы - поўная занятасць, тэрмін кантракту - 1 год з магчымасцю працягу.

Патрабаванні: вышэйшая адукацыя, досвед працы ў галіне будаўніцтва мінімум 5 гадоў, вітаецца валоданне ангельскай мовай. Поўнае апісанне працоўных абавязкаў - тут.

4-гадовы праект скіраваны на дэманстрацыю патэнцыялу энергазберажэння на прыкладзе трох жылых будынкаў у двух гарадох Беларусі.

Кандыдаты мусяць даслаць адмысловую анкету на рускай мове на е-мэйл: natallia.labaznava@undp.org. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 6 сакавіка 2016 года.

 

Паводле UNDP.org.