PR-лабараторыя для некамерцыйных арганізацыяў

"Офіс прасоўвання ініцыятыў" запрашае маладых людзей, жадаючых атрымаць практычны досвед у сферы інфармацыі і сувязей з грамадскасцю, удзельнічаць у праграме па стварэнні PR-лабараторыі для некамерцыйных арганізацыяў.

Удзел прадугледжвае навучанне агульным асновам PR, вывучэнне працы са СМІ, стварэння сацыяльнай рэкламы, кантэнту сайтаў, працу ў сацыяльных сетках, практыку працы з беларускімі некамерцыйнымі арганізацыямі ў якасці PR-спецыяліста.

Удзельнікі праграмы па стварэнні PR-лабараторыі для некамерцыйных арганізацыяў атрымаюць:

  • сучасныя веды ў сферы PR-тэхналогіяў,
  • досвед працы ў якасці PR-мэнэджэра,
  • экспертную і тэхнічную падтрымку,
  • сертыфікат аб заканчэнні курсу і рэкамендацыі (рэкамендацыйныя лісты).

"Офіс прасоўвання ініцыятыў" можа распаўсюдзіць рэзюмэ паспяховых удзельнікаў праграмы сярод патэнцыйных працадаўцаў / кіраўнікоў беларускіх некамерцыйных арганізацыяў.

Тэрмін праграмы - з сакавіка па лістапад 2015 года. З'яўляецца абавязковым удзел у 5 двух-трохдзённых трэнінгах. Перапынак на летнія вакацыі не прадугледжаны за выключэннем жніўня-месяца. Удзельнікі праграмы змогуць яе сумяшчаць з вучобай / працай.

Кандыдаты мусяць быць старэйшымі за 18 гадоў. Вітаюцца кандыдаты з мінімальным досведам інфармацыйнай працы.

Каб удзельнічаць, неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (033) 602 45 47, (029) 395 85 02, альбо на е-мэйл: ngo.oip@gmail.com.

Поўная інфармацыя пра праграму размешчана тут.