Постдактарантура ў галіне медыцынскіх навук ва Ўніверсітэце Осла

Медыцынскі факультэт Універсітэта Осла (Навергія) запрашае дактарантаў і навуковых даследчыкаў (з дыпломам аб вышэйшай адукацыі і 4-гадовым досведам даследаванняў) да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Scientia". Стыпендыі фундуюццца Еўразвязам у межах праграмы "Marie-Curie Actions".

Стыпендыяльная праграма скіравана на прасоўванне і заахвочванне навучання на працягу ўсяго жыцця і кар'ернага развіцця дасведчаных даследчыкаў праз інструмент транснацыянальнай мабільнасці.

Праграма прызначана для выбітных даследчыкаў у галіне медыцынскіх навук. Стыпендыяты паглыбяцца ў даследчыцкае атачэнне і змогуць далей развіваць свае навыкі. Удзельнікі "Scientia" змогуць: ажыццяўляць даследаванні ў міжнародна прызнаных камандах, пазнаёміцца з новымі метадамі даследчай працы, набыць новыя навыкі падчас удзелу у трэнінгавай праграме, ствараць уласныя даследчыя сеткі, быць заўважнымі партнёрамі для будучага фінансавання Еўразвязам.

Удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме могуць кандыдаты з любой краіны, якія свабодна валодаюць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.

Кандыдаты мусяць:

- валодаць доктарскай ступенню або дыпломам аб атрыманні вышэйшай адукацыі і 4-гадовым досведам даследчай працы,

- адпавядаць крытэрам мабільнасці па абранай стыпендыяльнай схеме (падрабязней - глядзець тут).

Памер заробку стыпендыята складае 57,6 тыс. еўра на год. У дадатак даследчык атрымае фінансавую падтрымку - 68 тыс. навержскіх крон у год.

Заяўку на ўдзел неабходна падаць праз анлайн-партал. Заяўка ўключае:

- ліст з апісаннем, чаму Вы зацікаўлены ўдзельнічаць у праграме;

- прапанову навуковага даследавання;

- план развіцця прафесійнай кар'еры;

- план распаўсюду інфармацыі;

- запоўненую табліцу этычных пытанняў;

- ліст-пацверджанне ад адказнага навукоўцы.

 

Дэдлайн - 29 красавіка 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле MladiInfo.eu.