Пошук валанцёраў на праект у Германіі

Беларускае моладзевае аб'яднанне "New faces" тэрмінова шукае валанцёраў для ўдзелу ў праекце "Лічбавае грамадства" ў Германіі, які ажыццяўляеццца з 3-га па 9-га лістапада 2014 года ў горадзе Веймар.

Мэта праекту - пазнаёміць удзельнікаў з новымі Інтэрнэт-тэхналогіямі і ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж грамадскімі арганізацыямі. У мерапрыемстве прымуць удзел 40 гасцей з Азіі, Бліжняга Ўсходу, Афрыкі і г.д. У цэнтры ўвагі падзеі - выкарыстанне інтэрнэт-сродкаў для развіцця супольнасцяў. Па заканчэнні праекта ўдзельнікі маюць прымяніць на практыцы веды і досвед.

Працоўная мова сустрэчы - ангельская. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і пакрываюць выдаткі на падарожжа (транспарт) у памеры 275 еўра. Кандыдаты маюць запоўніць анлайн-заяўку да 4 кастрычніка 2014 года.

Паводле "New Faces".