Pontis Foundation: Летнік па лідарстве ў НДА (Славакія)

Фонд "Pontis" (Славакія) прымае заяўкі на ўдзел у адукацыйным летніку па лідарстве ў НДА, які пройдзе 20-23 кастрычніка 2015 года ў Браціславе.

Мэта летніку - даць магчымасць абраным прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці ўзмацніць уласную экспертызу, здольнасць кіраваць, генерыраваць прыбытак, здольнасць прыцягваць грамадскіх і дзяржаўных стэйкхолдэраў да супрацоўніцтва, дапамагаць у стварэнні сетак міжнародных сувязей.

У летніку прымуць удзел 20 лідараў недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Туніса, Латвіі і Славакіі.

Працоўная мова летніку - ангельская. Арганізатары аплочваюць выдаткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку на электронны адрас: ivana.ulicna@pontisfoundation.sk (з тэмай ліста "NGO Bootcamp Application").
Дэдлайн - 24 жніўня 2015 года.

Падрабязнае апісанне мерапрыемства знаходзіцца тут.

 

Паводле AMPby.org.