Платформа Talaka шукае камунiкатара-евангеліста (Беларусь)

Платформа Talaka (Беларусь) шукае камунікатара-евангеліста!

У абавязкі ўваходзіць: 1) падрыхтоўка і рэалізацыя стратэгіі па працы з аўдыторыяй (каб пра Talaka даведаліся ўсе, а не толькі сябры на Фэйсбуку!); вядзенне старонак ў сацсетках і падрыхтоўка email-рассылкі; рэалізацыя спецпраектаў і  мерапрыемстваў (каб Talaka расла ўдвая кожныя паўгады!); прыцягненне новых праектаў на платформу (каб самыя лепшыя праекты былі ў Talaka; кансультаванне гэтых праектаў, каб большасць з іх дасягнула выбітных вынікаў. Таксама ў абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка Talaka да "экспансіі" ў рэгіёны Беларусі.

Умовы працы:

  • заробак 1,2-2,1 тыс. новых беларускіх рублёў (па выніках сумоўя);
  • поўная занятасць (поўнае "паглыбленне");
  • гнуткі графік працы (гэта не значыць "кароткі дзень"!);
  • выпрабавальны тэрмін-  3 месяцы (калі шчыра, у Talaka ўсе вельмі патрабавальныя!);
  • праца ў шчыльным узаемадзеянні з заснавальнікам платформы (няма нічога прыемней зладжанай працы каманды);
  • першы праект, над якім трэба будзе працаваць - Talaka.Паці (будзе няпроста!).

Практычныя парады кандыдатам й кандыдаткам:

- "трэба расці хутчэй, чым расце сама Talaka, бо можна застацца ў мінулым";

- "будзеш малайцом - будзе свой iMac";

- радаваць Яўгена Клішэвіча дасягненнямі і вынікамі (бадай, гэта самы важны пункт!).

Для таго, каб патрапіць на сумоўе неабходна:

  • даслаць сваё рэзюмэ ў адвольнай форме на электронную скрыню: praca@talaka.by;
  • далучыць да ліста апісанне рэалізаваных праектаў па схеме: 1) якая задача стаяла; 2) што было зроблена; 3) вынікі ў лічбах; 4) што не атрымалася; што непасрэдна Вамі зроблена ў праекце, ці былі іншыя выканаўцы.

Talaka шукае чалавека, які:

- разумее, як працуе камунікацыя і гатовы комплексна ёю кіраваць;

- гатовы паставіцца да супольнай справы як партнёр, а не як "наняты выканаўца" (гэта не проста пафасныя словы, памятайцу пра выпрабавальны тэрмін);

- больш дасведчаны і здольны, чым самі працадаўцы (выпускнікоў і "пачаткоўцаў" у Talaka разглядаць не гатовыя, але ацэньваць добра зробленую працу яны ўмеюць!);

- які мае гнуткі розум і гатовым спрабаваць новае (Talaka - гэта незвычайная для Беларусі арганізацыя - усё раскажуць і пакажуць).
У Talaka шмат працы! Яны любяць тое, што робяць і ўкладваюць шмат намаганняў у агульную справу. І чакаюць не меншай самааддана. Яшчэ раз паўтарымся: там вельмі шмат працы.

 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Разуменне прынцыпаў PR, маркетынгу, SMM, працы са CМІ
  • Сістэмнае і аналітычнае мысленне
  • Здольнасць працаваць на вынік (і вымяраць яго)
  • Стрэсаўстойлівасць пры вялікай колькасці задач
  • Досвед працы ў сферы камунікацыі 3-5 гадоў
  • Досвед працы ў камерцыйных праектах (івэнцінг і прасоўванне)
  • Актыўнае карыстанне сацыяльнымі сеткамі
  • Здольнасць выступаць публічна
  • Здольнасць пісаць эфектыўныя тэксты
  • Прыемнасць і лёгкасць у зносінах
  • Шчырая любоў да зносінаў з людзьмі
  • Жаданне жыць, працаваць у Беларусі і развіваць яе!
  • Вольнае валоданне беларускай і рускай мовамі


Вітаюцца:

  • Шырокае кола знаёмстваў у PR, рэкламнай, бізнэс- і НДА-сферах
  • Досвед працы ў некамерцыйных праектах і валанцёрства
  • Досвед продажу сваіх ці чужых праектаў
  • Навыкі і досвед вядзення перамоў
  • Валоданне ангельскай мовай
     

Крыніца: Marketing.by