Pitch Bootcamp - сустрэчы з бізнес-кампаніямі для студэнтаў і выпускнікоў універсітэтаў (Мінск)

14-15 кастрычніка 2016 года ў Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ (Мінск) пройдзе "Pitch Bootcamp". На 2-дзённую адукацыйную праграму запрашаюцца студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў. На сустрэчы можна будзе папрактыкавацца ў размоўнай ангельскай і складанні рэзюмэ, пазнаёміцца з менеджэрамі і кіраўнікамі каля 40 беларускіх кампаній. Мэта праграмы - спрыянне вырашэнню праблемы моладзевага беспрацоўя ў розных краінах свету.

Таленавітых і актыўных удзельнікаў чакае запрашэнне на стажыроўку і працу!

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы міжнароднай асацыяцыі AIESEC. Удзел платны. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Pitch Bootcamp Belarus