PhD для медыкаў у Аўстрыі

Аўстрыйскі навуковы фонд у супрацоўніцтве з універсітэтамі Граца (Аўстрыя) абвяшчаюць набор на міжнародныя PhD-праграмы па накірунках "Метабалічныя і сардэчна-сасудзiстыя захворванні", "Малекулярныя асновы інфлямацый", і "Малекулярная медыцына".

Адабраным удзельнікам праекта будзе прапанавана працааўладкаванне з падпісаннем трохгадовага кантракта. Пачатак праекта — 1 сакавіка 2015 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя (ступень магістра ці яе эквівалент);
  • валоданне ангельскай мовай.

Дэдлайн падачы заявак – 21 верасня 2014 года. Заяўкі падаюцца анлайн тут.

Падрабязнасці праекта на сайце.

Паводле adukacyja.info